Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская: Удзел ва «Ўсходнім партнэрстве» працягнецца ад імя новай Беларусі


Сьвятлана Ціханоўская размаўляе з актывістамі беларускай дыяпары на Старамесцкай плошчы ў Празе, Чэхія, 7 чэрвеня 2021 году
Сьвятлана Ціханоўская размаўляе з актывістамі беларускай дыяпары на Старамесцкай плошчы ў Празе, Чэхія, 7 чэрвеня 2021 году

Дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская лічыць, што ідэя выхаду Беларусі з ініцыятывы Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства» — гэта новая дэманстрацыя няўпэўненасьці рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская лічыць, што ідэя выхаду Беларусі з ініцыятывы Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства» — гэта новая дэманстрацыя няўпэўненасьці рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

«Ён помсьціць, але такімі дзеяньнямі толькі праяўляе слабасьць і недальнабачнасьць. „Усходняе партнэрства“ — гэта праграма, якая адкрывае для нашай краіны мноства магчымасьцяў, уключна з адукацыяй, кантактамі паміж людзьмі, новымі палітычнымі і эканамічнымі сувязямі. Лукашэнка хоча пазбавіць беларусаў усяго гэтага. Але я хачу нагадаць: усе ягоныя рашэньні з 9 жніўня 2020 году ня маюць законнай сілы. Ён прадстаўляе толькі свае інтарэсы, якія наносяць відавочную шкоду інтарэсам народу», — так адрэагавала Сьвятлана Ціханоўская на ініцыятыву МЗС Беларусі выйсьці з праграмы «Ўсходняе партнэрства».

Беларусь па-ранейшаму зацікаўленая працягваць удзел ва «Ўсходнім партнэрстве», адзначыла Сьвятлана Ціханоўская. Яна, яе каманда і ўсе дэмакратычныя сілы працягнуць працаваць з эўрапейскімі партнэрамі, каб у праектах ініцыятывы Беларусь прадстаўлялі тыя, хто сапраўды мае права гаварыць ад імя народу, падсумавала Сьвятлана Ціханоўская.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG