Пра гэта паведаміла прэс-служба Ціханоўскай, адзначаючы, што яе запрасіў прадстаўнік ЭЗ у міжнародных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль.
«Сьвятлана Ціханоўская выступіць перад усімі міністрамі замежных спраў Эўразьвязу падчас гадзіннай дыскусіі. Падобная сустрэча ўжо праходзіла 21 верасьня 2020 году, у выніку яе ЭЗ выпрацаваў пазыцыю ў дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі, увёў санкцыі і прыняў пакет падтрымкі грамадзянскай супольнасьці», — гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы палітыка.