Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Армэніі абвясьцілі афіцыйныя лічбы на парлямэнцкіх выбарах, партыя Пашыньяна набрала амаль 54%


Нікол Пашыньян
Нікол Пашыньян

З высокай імавернасьцю Нікол Пашыньян зноў стане прэм’ер-міністрам краіны. Ягоная партыя на парлямэнцкіх выбарах амаль у 2,5 раза пераўзышла бліжэйшага канкурэнта.

Партыя Нікола Пашыньяна «Грамадзянская дамова» (арм.Քաղաքացիական պայմանագիր) перамагла на датэрміновых выбарах у парлямэнт Армэніі, што прайшлі 20 чэрвеня. Папярэднія дадзеныя, абвешчаныя некалькі дзён таму, пацьвердзілі канчатковыя лічбы Цэнтральнай выбарчай камісіі, паведамляе «Інтэрфакс».

Партыя Пашыньяна, які выконвае абавязкі прэм’ер-міністра, паводле афіцыйных лічбаў ЦВК, набрала 53,91% галасоў выбаршчыкаў, пра гэта сказаў кіраўнік Цэнтарвыбаркаму Тыгран Мукуч’ян на пасяджэньні камісіі.

Блёк экс-прэзыдэнта Армэніі Робэрта Качар’яна «Армэнія» набраў 21,9% галасоў.

Астатнія 22 палітычныя сілы не пераадолелі неабходны прахадны бар’ер. Для партый ён быў усталяваны ў 5%, для блёкаў — 7%. Аднак у парлямэнт трапіць і сфармаваны вакол Рэспубліканскай партыі экс-прэзыдэнта Армэніі Сержа Саргсьяна і партыі «Айчына» былога кіраўніка Службы нацбясьпекі Артура Ванэцьяна блёк «Гонар маю», які набраў 5,22%. Справа ў тым, што ў адпаведнасьці з армянскім заканадаўствам, у парлямэнце мусяць быць мінімум 3 партыі або альянсы, адпаведна, дэпутатамі стануць і прадстаўнікі блёку «Гонар маю», які з такім вынікам стаў трэцім на выбарах.

Яўка выбаршчыкаў склала 49,39% ад тых, хто меў выбарчае права.

Нацыянальны сход Армэніі на гэты раз будзе складацца мінімум з 101 дэпутата. Прэм’ер-міністрам, з высокай імавернасьцю, зноў стане Нікол Пашынян — кіраўнік партыі-пераможцы на выбарах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG