Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гуцэрыеў, які трапіў пад санкцыі ЭЗ, пакіне раду дырэктараў кампаніі «Русснефть»


Міхаіл Гуцэрыеў
Міхаіл Гуцэрыеў

Расейскі бізнэсовец Міхаіл Гуцэрыеў, які праз групу «Сафмар» кантралюе нафтавую кампанію «Русснефть», прыняў рашэньне пакінуць яе раду дырэктараў. Пра гэта гаворыцца ў заяве кампаніі.

«Міхаіл Гуцэрыеў прыняў рашэньне аб выхадзе са складу рады дырэктараў „Русснефть“. Адпаведная заява паступіла ў кампанію», — гаворыцца ў паведамленьні.

Гуцэрыеў трапіў у санкцыйны сьпіс Эўрапейскага зьвязу, які быў апублікаваны 21 чэрвеня.​ Эўразьвяз увёў забарону на ўезд і прыняў рашэньне замарозіць актывы 78 асобаў і 8 прадпрыемстваў.У санкцыйным дакумэнце пра Гуцэрыева гаворыцца: «Дзякуючы сяброўству з Лукашэнкам займеў значнае багацьце і ўплыў сярод палітычнай эліты ў Беларусі».​

Міхаіл Гуцэрыеў (у цэнтры) і Аляксандар Лукашэнка
Міхаіл Гуцэрыеў (у цэнтры) і Аляксандар Лукашэнка

Міхаіл Гуцэрыеў — расейскі алігарх, старшыня рады дырэктараў групы «Сафмар» і нафтагазавай кампаніі «РуссНефть», ягоны асабісты капітал ацэньваюць у 2 мільярды даляраў. Сяброўства Лукашэнкі і Гуцэрыева пачалося ў 2000-х гадах, калі алігарх стаў прэзыдэнтам кампаніі «Славнефть»; тады ён заняўся будаўніцтвам нафтабазаў і бэнзастанцыяў у Беларусі.

Падчас эпідэміі першай хвалі каранавірусу летась менавіта Гуцэрыеву паказальна тэлефанаваў Лукашэнка і прасіў дапамагчы з мэдыцынскай тэхнікай.

У Менску Гуцэрыеў пабудаваў гатэль «Рэнэсанс» і базу адпачынку ў Краснасельскім. Апроч таго, Гуцэрыеў — інвэстар рудніку ў Любані, які цяпер будуецца.

*У папярэдняй вэрсіі публікацыі памылкова сьцьвярджалася, што Міхаіл Гуцэрыеў мае дачыненьне да кампаніі VP Capital. Гэтая інфармацыя выдаленая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG