Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць мігрантаў, якія прыбылі ў Літву зь Беларусі, перавысіла паўтысячы чалавек


Мігранты, якія трапілі ў Літву зь Беларусі 22 чэрвеня 2021
Мігранты, якія трапілі ў Літву зь Беларусі 22 чэрвеня 2021

За 23 чэрвеня літоўскія памежнікі злавілі яшчэ 9 чалавек, чацьвёра зь якіх назваліся чачэнцамі, пяцёра — іракцамі.

У Зарасайскім раёне Літвы памежнікі затрымалі яшчэ пяцёх мігрантаў без дакумэнтаў, якія папрасілі прыстанішча ў Літве. У сераду гэта была ўжо другая група іншаземцаў, затрыманых у гэтым раёне, паведамляе Дзяржаўнае бюро бясьпекі Літвы.

Уцекачы назваліся грамадзянамі Іраку і папрасілі палітычнага прыстанішча ў Літве. Іх адправілі на ізаляцыю і праверылі на COVID-19. Перад тым літоўскія памежнікі затрымалі чатырох чалавек, якія назваліся чачэнцамі з Расеі і таксама папрасілі прытулку.

Агульная колькасьць мігрантаў, якія трапілі ў Літву, парушыўшы дзяржаўную мяжу Беларусі, перавысіла паўтысячы чалавек — цяпер іх 502 чалавекі. Гэтая лічба больш як у 6 разоў вышэйшая, чым была за 2020 год. Летась у Літве затрымалі 81 іншаземца.

Сярод затрыманых сёлета на мяжы зь Беларусьсю найбольшая колькасьць называе сябе грамадзянамі Іраку — 323 чалавекі. Таксама затрыманыя 46 меркаваных грамадзян Ірану, 42 — Сырыі, 39 — Беларусі, 17 — Расеі, 11 — Турэччыны, 10 — Шры-Ланкі, 6 — Таджыкістану, 3 — Аўганістану, 2 — Емэну і Эгіпту і 1 грамадзянін Самалі.

Шэраг службовых асобаў Літвы, улічваючы прэзыдэнта Гітанаса Наўседу, міністра замежных спраў Габрыэлюса Ландсбергіса і міністарку ўнутраных справаў Агне Білатайце, абвінаваціў Лукашэнку ў наўмысным напаўненьні іх краіны мігрантамі. У Літве ўцекачоў зьмяшчаюць у адмысловы цэнтар, напярэдадні яны ўчынілі ў ім бунт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG