У Telegram цяпер можна карыстацца стыкерамі, створанымі на аснове малюнкаў, якія палітычныя зьняволеныя ў Беларусі дасылалі на волю сваякам і сябрам.
Стыкеры створаныя дзякуючы праекту «Вольныя паштоўкі», які друкуе і дасылае паштоўкі з малюнкамі беларускіх палітвязьняў.
На 23 чэрвеня ў Беларусі 502 палітвязьні — раней у краіне ніколі не было такой вялікай колькасьці зьняволеных па палітычных прычынах. Шэраг зьняволеных скардзіцца ў тым ліку і на праблемы зь ліставаньнем — многім перадаюць лісты і пасылкі са спазьненьнем, некаторым на доўгі час перастаюць аддаваць паштоўкі і лісты.