У Галівудзе (ЗША) зьявіўся мурал на аснове работаў беларускіх пратэставых мастакоў — у тым ліку Вольгі Кузьміч і ілюстратара Burmalin.
Цэнтральную частку муралу прысьвяцілі Сьвятлане Ціханоўскай. Побач зь ейным партрэтам зьмешчаныя лёзунгі «Беларусы Лос-Анджэлесу» і «Для свабоды і салідарнасьці». Каля іншых элемэнтаў муралу — «Яны хацелі нас пахаваць, але ня ведалі, што мы — насеньне».