Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля навіны пра 4 пакет санкцый пачалі падаць цэны на беларускія эўрабонды


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Рынкавыя каціроўкі беларускіх эўрабондаў зьніжаюцца, цяпер цэны на іх яшчэ мацней будуць залежаць ад паводзінаў Расеі на рынку.

Каціроўкі падаюць на фоне навінаў аб прыняцьці Эўрапейскім Зьвязам рашэньня аб новых санкцыях у дачыненьні афіцыйнага Менску, паведамляе Yahoo! Finance.

Тэставая аблігацыя 2030 абрынулася на 4 цэнты, што зьяўляецца найбуйнейшым падзеньнем з часоў скачку на сусьветным рынку з-за пандэміі COVID-19 у сакавіку мінулага году. Аблігацыі 2031 году, выпушчаныя ў чэрвені 2020, дасягнулі рэкорднага мінімуму, паказваюць дадзеныя Tradeweb.

Дзяржаўныя аблігацыі ў цьвёрдай валюце складаюць амаль траціну зьнешняга доўгу Беларусі ў 18,5 млрд. даляраў і маюць адносна нізкую нагрузку на ВУП.

Падтрымка Расеі, як адзначае выданьне, забясьпечыла амартызацыю супраць геапалітычнай рэакцыі на выбары 2020 году і крывавага разгону акцый пратэсту. Аднак усё большае спадзяваньне Лукашэнкі на фінансаваньне з боку Масквы цягне пэўныя рызыкі для інвэстараў.

«Усё больш і больш інвэстараў будуць глядзець на адносіны паміж Расеяй і Беларусьсю, — сказаў Трыё Фам, фінансавы стратэг ING. — Чым больш Беларусь будзе ізалявана ад Захаду, тым больш будзе залежаць ад фінансавай падтрымкі з боку Расеі, і гэта будзе абумоўліваць цану на беларускія эўрааблігацыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG