Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільская авіяцыя зноў нанесла ўдары па сэктары Газа


Удары былі нанесеныя ў адказ на запуск запальных шароў з боку ХАМАС.

Ізраіль нанёс авіяўдары па сэктары Газа. Гэта здарылася другі раз з тых часоў, як хісткае перамір’е паклала канец 11-дзённай вайне ў мінулым месяцы.

Удары былі нанесеныя пасьля таго, як, мабілізаваныя ХАМАС актывісты з Газа трэці дзень запар запусьцілі ў бок Ізраілю запальныя паветраныя шары.

Паведамленьняў аб ахвярах пакуль не паступала. Удары былі чуваць з гораду Газа.

Ізраільскія вайскоўцы заявілі, што ўдары былі нацэленыя на вайсковыя аб’екты ХАМАС і пляцоўку для запуску ракет.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG