Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль нанёс ракетныя ўдары па аб’ектах у Сырыі


Ісламісцкія баевікі ў Сырыі, архіўнае фота
Ісламісцкія баевікі ў Сырыі, архіўнае фота

Бамбаваньне, паводле агенцтва САНА, зазналі аб’екты ў цэнтральнай і паўднёвай частках Сырыі.

Ізраіль падзеі не пракамэнтаваў, піша DW.

Авіяцыя Ізраілю ў ноч на сераду, 9 жніўня, нанесла ракетныя ўдары па цэлях у Сырыі, паведаміла сырыйскае інфармацыйнае агенцтва САНА. Бамбавалі аб’екты ў цэнтральнай і ў паўднёвай частках краіны, маштабы нанесенай шкоды не ўдакладняюцца.

У сваю чаргу агенцтва AFP паведаміла, што ў выніку удараў загінулі восем «сырыйскіх баевікоў».

Ізраіль ніяк не пракамэнтаваў тое, што здарылася. Ізраільская армія прынцыпова не камэнтуе падобных паведамленьняў.

ВПС Ізраілю часта абстрэльваюць тэрыторыю Сырыі. Удары наносяцца пераважна па аб’ектах праіранскіх узброеных фармаваньняў. Ізраіль імкнецца абмежаваць ўплыў Ірану ў Сырыі, які мае саюзьніцкія адносіны з Дамаскам. Тэгеран лічыць Ізраіль заклятым ворагам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG