Валера Тамілін і студэнтка БДПУ Яна Арабейка, адна з фігурантак «справы студэнтаў», пазнаёміліся летам 2020-га. Больш за 7 месяцаў хлопец штодня піша дзяўчыне лісты і носіць ёй перадачы. Валера зьбіраецца пабрацца шлюбам зь Янай і хоча ўзяць яе прозьвішча.