Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура патрабуе закрыць берасьцейскі тэатар «Крылы Халопа»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Закрыцьцё тэатру ініцыявала мясцовая пракуратура.

Як паведаміла кіраўніца культурніцкай прасторы «Крылы Халопа» Аксана Гайко, пракуратура ініцыявала закрыцьцё прасторы і тэатру. Раней, 27 студзеня, у культурніцкай прасторы адбыўся ператрус.

Таксама сілавікі прыходзілі і дадому да кіраўніцы культурніцкай прасторы Аксаны Гайко, дзе правялі агляд. Яна, імаверна, за мяжой.

Свабодны тэатар «Крылы Халопа» ў 2014 годзе адкрыў уласную культурніцкую прастору. Тут ствараліся спэктаклі, працавалі тэатральныя студыі, адбываліся лекцыі, сустрэчы і паказы ў галіне сучаснага тэатральнага мастацтва, рэалізоўваліся тэатральныя праграмы і праекты, у тым ліку зь дзецьмі і недзеяздольнымі людзьмі, на месцы працавала тэатральная бібліятэка. Калектыў тэатру неаднаразова езьдзіў на гастролі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG