Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску Канстытуцыйная камісія разглядае судовую сыстэму. Што прапануюць?


Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь

Канстытуцыйны суд плянуюць надзяліць паўнамоцтвамі праверкі выбараў і імпічмэнту прэзыдэнта, а таксама праверкі канстытуцыйнасьці пытаньняў, якія выносяцца на рэфэрэндум.

16 чэрвеня ў Менску праходзіць шостае пасяджэньне Канстытуцыйнай камісіі, на якім разглядаюцца канстытуцыйныя палажэньні аб судовай сыстэме.

Якія прапановы прагучалі:

  • Канстытуцыйны суд Беларусі плянуюць надзяліць правам праверкі вынікаў парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбараў і працэсу імпічмэнту прэзыдэнта, паведамляе «Інтэрфакс». Пра такія паўнамоцтвы, якія хочуць надаць Канстытуцыйнаму суду, заявіла ўдзельніца Канстытуцыйнай камісіі, намесьніца старшыні Канстытуцыйнага суду Беларусі Натальля Карповіч.
  • У абмеркаваньні імпічмэнту гаворка ідзе пра заключэньне КС аб «захаваньні вызначанага парадку выстаўленьня абвінавачаньня ў выпадку пастаноўкі пытаньня аб зьняцьці прэзыдэнта з пасады ў сувязі з учыненьнем дзяржаўнай здрады або іншага цяжкага злачынства».
  • Таксама прапануецца надзяліць КС паўнамоцтвамі праверкі канстытуцыйнасьці пытаньняў, якія выносяцца на рэспубліканскі рэфэрэндум.
  • Па словах Карповіч, усе краіны постсавецкай прасторы і большасьць эўрапейскіх дзяржаў маюць інстытут канстытуцыйнай скаргі грамадзян, які рэалізуецца ў розных формах.
  • Кіраўніца Інстытуту прававых дасьледаваньняў Алена Сямашка, якая таксама ўваходзіць у Канстытуцыйную камісію, паведаміла БелТА, што разглядаецца магчымасьць увядзеньня ў дзяржаве суду прысяжных. Для гэтага патрабуецца зьмяніць артыкул 113 Канстытуцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG