Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чачэнская тэлевізія паказала інтэрвію выкрадзенай з прытулку ў Дагестане жанчыны, якую білі сваякі: «Я ў сям’і, усё добра»


Халімат Тарамава
Халімат Тарамава

Чачэнскі тэлеканал «Грозны ТБ» выпусьціў 35-хвілінны рэпартаж «пра спробу выкраданьня» Халімат Тарамавай. Раней праваабаронцы паведамлялі, што дзяўчыну гвалтам вывезьлі з прытулку для пацярпелых ад гвалту ў Дагестане.

У інтэрвію Халімат Тарамава сьцьвярджае, што яна знаходзіцца цяпер у коле сям’і, а яе правы ніяк не парушаюцца. «Я ў сямʼі — бацькі, блізкія. У мяне ўсё добра. Няма ніякага ціску ў мой бок, мяне ўсе падтрымліваюць, супакойваюць», — кажа дзяўчына.

Яна «ня памятае», як апынулася ў прытулку ў Махачкале: «За тыдзень да таго, як я выехала ў Махачкалу, я мела зносіны з псыхолягамі. Увогуле, як туды трапіла, усё было як у тумане, я ня памятаю».
На пытаньне, «наколькі адпавядаюць рэчаіснасьці чуткі» аб датычнасьці Тарамавай да «нейкай арганізацыі» («расейскай ЛГБТ-сеткі». — РС), яна адказала: «Я ніяк не зьвязаная з гэтай арганізацыяй, я абураная ўсім, што пішуць пра мяне, пра тое, што я... Гэта ўсё не пра мяне, я лічу няправільным такія чуткі пускаць».

У рэпартажы гаворыцца пра тое, што дзяўчыну «скралі» і зганьбілі ворагі Расеі з мэтай дыскрэдытацыі Чачэніі.

Раней Халімат Тарамава апублікавала відэазварот, у якім прасіла яе не шукаць і тлумачыла, што ўцякае з Чачэніі ад пастаяннага біцьця ў сямʼі.

Халімат і яе дзяўчына Ганна Манылава часова хаваліся ў Махачкале, бо не маглі пакінуць Расею з прычыны каранавірусных абмежаваньняў. Увечары 10 чэрвеня ў прытулак для асобаў, якія перажылі гвалт, уварваліся дагестанскія і чачэнскія сілавікі, затрымалі некалькіх чалавек, а Халімат перадалі сваякам.

Паводле зьвестак праваабаронцаў, Халімат Тарамава — дачка аднаго з набліжаных кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава, дырэктара гандлёвага цэнтру «Гранд Парк» Аюба Тарамава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG