Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На матчы Эўра-2020 дацкі футбаліст страціў прытомнасьць


Кпрысьціяна Эрыксана выносяць з поля
Кпрысьціяна Эрыксана выносяць з поля

У канцы першага тайму матчу зборных Даніі і Фінляндыі на Эўра-2020 паўабаронца Крысьціян Эрыксан страціў прытомнасьць.

На поле адразу выйшла мэдычная брыгада, якая правяла рэанімцыйныя дзеяньні — непрамы масаж сэрца. Гульню спынілі, Эрыкана вынесьлі з поля на насілках.

Паведамляецца, што Эрыксан дастаўлены ў шпіталь, ягоны стан стабілізаваўся. У футбаліста здарыўся сардэчны прыступ.

На просьбу гульцоў абедзьвюх камандаў матч вырашылі аднавіць у 21.30 па менскім часе, паведамляе УЕФА. Каманды дайграюць апошнія 4 хвіліны першага тайму, потым будзе пяціхвілінны перапынак, пасьля чаго адбудзецца другі тайм.

  • Эрыксану 29 гадоў, ён лічыцца найлепшым дацкім футбалістам апошняга дзесяцігодзьдзя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG