Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве затрымалі яшчэ 15 нелегальных мігрантаў зь Беларусі


Мяжа зь Літвой, ілюстрацыйнае фота
Мяжа зь Літвой, ілюстрацыйнае фота

Раніцай 11 чэрвеня літоўскія памежнікі затрымалі ў Ігналінскім раёне дзьве групы нелегальных мігрантаў, якія прыйшлі зь Беларусі, агулам 11 чалавек.

Прэсавы прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Гедрус Мішуціс паведаміў, што цяпер памежнікі высьвятляюць, грамадзянамі якой краіны зьяўляюцца гэтыя мігранты, піша Delfi.

Раней прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа абвінаваціў афіцыйны Менск у спрыяньні нелегальнай міграцыі, а міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце назвала дзеяньні Беларусі «гібрыднай вайной» супраць Літвы.

Літоўскія ўлады паведамілі, што, паколькі вырасла колькасьць нелегальных мігрантаў зь Беларусі, усе месцы ў Цэнтры рэгістрацыі ўцекачоў запоўненыя і ў Літве для нелегальных мігрантаў вырашылі разьбіць намётавы гарадок. Цяпер у Цэнтры рэгістрацыі ўцекачоў знаходзяцца 160 іншаземцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG