Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьняволеныя журналісткі Андрэева і Чульцова сталі пераможцамі прэміі за адвагу ў журналістыцы


Дар'я Чульцова (зьлева) і Кацярына Андрэева ў судзе, люты 2021
Дар'я Чульцова (зьлева) і Кацярына Андрэева ў судзе, люты 2021

Журналісткі тэлеканалу Белсат Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева сталі ляўрэаткамі міжнароднай прэміі за адвагу ў журналістыцы – «Courage in Journalism Awards».

Гэтую прэмію заснаваў Міжнародны фонд жанчын, якія працуюць у СМІ (International Women’s Media Foundation/IWMF). Прэмію прысуджаюць адважным журналісткам, якія рызыкуюць сабою, выконваючы прафэсійныя абавязкі, дэманструюць адданасьць свабодзе прэсы і сумленнай журналістыцы.

Журналісткі «Белсату» Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева знаходзяцца за кратамі з 15 лістапада 2020 году. Іх затрымалі ў кватэры на «плошчы Пераменаў» у Менску, адкуль яны вялі стрым для тэлеканалу «Белсат». У кватэры выламалі дзьверы, унутр забеглі спэцназаўцы.

Спачатку іх асудзілі на 7 сутак за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і непадпарадкаваньне». Потым іх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. 18 лютага ім прысудзілі па 2 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG