Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пінску журналіста аштрафавалі за апытаньне людзей на вуліцы


Віктар Ярашук, архіўнае фота
Віктар Ярашук, архіўнае фота

Віктар Ярашук праводзіў апытаньне пінчукоў 1 траўня, за гэта яго аштрафавалі.

Нагодай для складаньня адміністрацыйнага пратаколу паслужыла апытаньне жыхароў Пінску 1 траўня 2021 году. Яно затым выйшла ў адным з выпускаў навінаў на тэлеканале «Белсат», піша БАЖ.

Ярашук пытаўся пра падзеі, якія адбываліся ў Пінску ў ноч зь 9 на 10 жніўня 2020 году, так званую «пінскую бойню», і завершанага ў Берасьці судовага працэсу ў гэтай крымінальнай справе. Удзельнікі падзей атрымалі вялікія тэрміны пазбаўленьня волі.

Падчас складаньня адміністрацыйнага пратаколу, а таксама ў ходзе яго разгляду на першым пасяджэньні ў судзе Віктар Ярашук выкарыстаў дадзенае Канстытуцыяй права ня сьведчыць супраць сябе і адмовіўся ад дачы паказаньняў. Ён растлумачыў, што ў цяперашні час зьяўляецца звычайным пэнсіянэрам, дамова з тэлеканалам «Белсат» у яго скончылася ў канцы 2020 году, і ніякіх відэаматэрыялаў у Варшаву ён не перадаваў.

Тады ў суд выклікалі аднаго з удзельнікаў апытаньня, і той пацьвердзіў, што яго на плошчы Леніна ў Пінску апытваў менавіта Віктар Ярашук. Зь відэакамэрай працаваў незнаёмы мужчына.

Суд палічыў Ярашука вінаватым у працы на замежны СМІ без акрэдытацыі і аштрафаваў на 870 рублёў.

Ярашук ня мае намеру абскарджваць пастанову суду, бо не спадзяецца на станоўчае рашэньне ў справе, якая тычыцца абмежаваньня законам «Аб СМІ» правоў грамадзян, гарантаваных Канстытуцыяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG