Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Людзі ў цывільным вывезьлі былога пракурора і разграмілі яго кватэру


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Яўгена Бабака, які звольніўся, пратэстуючы супраць маўчаньня калег, вывезьлі зь ягонай кватэры людзі ў масках. Дзе ён, невядома.

Як паведамілі «Нашай Ніве» сваякі былога пракурора Яўгена Бабака, 10 чэрвеня зь ім неспадзявана зьнікла сувязь. Апошнія дні Бабак быў дома на самаізаляцыі, бо захварэў на каранавірус. Брат, які прыехаў адведаць Яўгена, знайшоў узламаныя дзьверы і ўбачыў, што кватэра разгромлена, адрывалі нават плінтусы.

Са словаў суседзяў, раніцай да Бабака прыехала група захопу ў бронекамізэльках, у тамбуры яму крычалі «Адмыкай!», а ў двары стаялі два мікрааўтобусы, на якіх звычайна езьдзяць сілавікі. Пасьля ператрусу Яўгена Бабака павезьлі. Сваякам ніхто не паведаміў пра затрыманьне.

Яўген Бабак сышоў з пасады памочніка пракурора Першамайскага раёну Менску пасьля таго, як у пракуратуры праігнаравалі яго прадпісаньне аб правядзеньні праверкі па факце жорсткага зьбіцьця байкераў людзьмі ў форме супрацоўнікаў ДАІ ў жніўні 2020 году.

Тады Бабак заявіў, што «ня можа працаваць ва ўмовах бязьдзеяньня юстыцыянальных органаў і маўчаньня ўсіх адказных асоб у адказ на беззаконьне на вуліцах».

Апошнім часам колішні пракурор працаваў у ІТ-кампаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG