У выніку разрастаньня пандэміі каранавірусу ў 2020 годзе Расея абмежавала рух на мяжы зь Беларусьсю. Амбасадар Расеі ў Менску Яўген Лук’янаў сказаў журналістам, што яго краіна пакуль ня будзе зьмяняць цяперашні парадак на мяжы.
Цяпер у Расею зь Беларусі могуць уяжджаць грамадзяне РФ і ўладальнікі расейскага віду на жыхарства. Акрамя таго, у Расею могуць накіроўвацца супрацоўнікі беларускіх кампаній для працы вахтавым мэтадам, а таксама тыя, хто едзе на лячэньне, да блізкіх сваякоў ці на пахаваньне.
Каб трапіць у суседнюю Расею, грамадзяне Беларусі мусяць здаваць ПЛР-тэст, які мае быць зроблены не раней, чым за тры дні да перасячэньня мяжы. Гэтае патрабаваньне дзейнічае як для авіяпералётаў, так і для паездак на цягніках.
Таксама Лук’янаў заявіў, што Расея не пакіне Беларусь у бядзе, паколькі гэта «адзіны славянскі народ».