Гаворка ідзе пра студэнцкія візы, працоўныя візы на падставе ўхваленай пэтыцыі, а таксама гасьцявыя візы для паездак у экстраных выпадках, зьвязаных з хваробай або сьмерцю сваякоў.
Абмежаваная колькасьць месцаў будзе адкрыта з 16 чэрвеня па 1 жніўня. Каб зарэзэрваваць час на падачу дакумэнтаў і сумоўе, варта зьвязацца з пасольствам па адрасе ConsularMinsk@state.gov.
Ад 17 сакавіка 2020 году праз каранавірусныя абмежаваньні амбасада ЗША ў Менску прыпыніла выдачу неіміграцыйных візаў грамадзянам Беларусі і асоб зь відам на жыхарства.