Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль і Сырыя заяўляюць аб перахопе ракет


Ізраільскі комплекс СПА «Жалезны купал» у дзеяньні
Ізраільскі комплекс СПА «Жалезны купал» у дзеяньні

Ізраільскія вайскоўцы паведамляюць пра тое, што ў нядзелю перахапілі ракету, выпушчаную па паўночнай частцы Галанскіх вышыняў.

Хто менавіта выпусьціў ракету і ці былі нанесеныя нейкія ўдары ў адказ — не паведамляецца. Аднак раней сырыйскія дзяржаўныя СМІ заявілі, што СПА Сырыі «адбілі ізраільскую паветраную агрэсію» на поўдні краіны. Пра тое, што сырыйская СПА адбіла ўдар ізраільскіх самалётаў, заявілі і расейскія вайскоўцы.

Паводле дадзеных Сырыйскага цэнтру маніторынгу правоў чалавека, ізраільскія вайсковыя самалёты нанесьлі ўдар па раёне міжнароднага лётнішча Дамаску ў паўднёвым прадмесьці сырыйскай сталіцы. Крыніца агенцтва DPA сьцьвярджае, што былі выпушчаныя пяць ракет, прычым усе яны былі перахопленыя. Інфармацыі пра ахвяры або разбурэньні няма.

У ноч на 12 студзеня, паводле сырыйскіх СМІ, Ізраіль ўжо наносіў удар па раёне лётнішча. Былі зьнішчаныя вайсковыя склады, якія выкарыстоўвае радыкальная праіранская групоўка «Хезбала», байцы якой ваююць на баку сырыйскіх уладаў. Ізраільскія ўлады пацьвердзілі факт удару, заявіўшы, што пакідаюць за сабой права зьнішчаць іранскія аб’екты на тэрыторыі Сырыі.

У верасьні летась агнём сырыйскай СПА, якая адбівала ізраільскую атаку, быў зьбіты расійскі вайсковы самалёт Іл-20, загінулі 15 чалавек. Расія ўсклала адказнасьць за яго гібель на Ізраіль і прыняла рашэньне аб пастаўках у Сырыю зэнітна-ракетных комплексаў С-300. Пакуль не было паведамленьняў аб іх баявым ужываньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG