Чэскія праваабаронцы расказваюць прысутным пра рэпрэсіі ў Беларусі, зьбіраюць подпісы за вызваленьне палітвязьняў. Са сцэны выступаюць колішнія дысыдэнты з чэскага антыкамуністычнага руху, палітычныя дзеячы і артысты са словамі падтрымкі беларускаму народу. Перад прысутнымі выступае Сьвятлана Ціханоўская.
Сотні людзей прыйшлі на акцыю салідарнасьці зь Беларусьсю ў цэнтры Прагі. Выступае Ціханоўская. Фота
Некалькі сотняў чалавек на Старамесцкай плошчы ў Празе прымаюць удзел у акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю.