Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Са сьпявачкі Агурбаш, якая выказвалася супраць Лукашэнкі і за новыя выбары, хочуць спагнаць грошы за 40 футраў


Анжаліка Агурбаш
Анжаліка Агурбаш

«Белкаапсаюз» выставіў Анжаліцы Агурбаш пазоў за ўгоду 2018 году.

Эканамічны суд Менску пачаў разгляд пазову «Белкаапсаюзу» да індывідуальнага прадпрымальніка Анжалікі Агурбаш аб вяртаньні маёмасьці, піша Tut.by.

Як паведаміла на судзе начальніца юрыдычнага аддзелу «Белкаапсаюзу», у лістападзе 2018 году арганізацыя заключыла са сьпявачкай Агурбаш дамову камісіі аб рэалізацыі тавару — 40 футраў. Паводле яе, пасьля заключэньня дамовы Агурбаш адгрузіла тавар і, паводле дакумэнту, мусіла рэгулярна пералічваць грошы ад рэалізацыі футраў, але гэтага не рабіла.

Белкаапсаюз падаў пазоў аб вяртаньні маёмасьці на суму ў расейскіх рублях, што ў эквіваленце складае каля 83 тысяч даляраў.

«Улічваючы публічнасьць асобы пазванай, мы спрабавалі ўрэгуляваць спрэчку шляхам перамоваў, але штораз у пазванай знаходзіліся аргумэнты аб тым, што цяпер складаная эпідэмічная сытуацыя», — сказаў юрыст «Белкаапсаюзу».

Ні сама Агурбаш, ні яе юрысты ў суд не прыехалі. Апошнім часам сьпявачка жыве за мяжой, а ў Беларусь ляцець баіцца з прычыны магчымага перасьледу: пасьля сфальсыфікаваных выбараў 9 жніўня 2020 году Анжаліка неаднаразова выступала ў абарону беларускага народу, заяўляла, што патрэбны ня санкцыі, а арышт канкрэтных злачынцаў, якія чыняць беззаконьне ў краіне. Сярод іншага яна заявіла, што «лукашызм — гэта катастрофа» і што ў будучыні Беларусь абавязкова верне дзяржаўны статус бел-чырвона-беламу сьцягу і гербу «Пагоня».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG