Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы заявілі, што запусьцілі супраць рэжыму Лукашэнкі мэханізмы пакараньня за зробленыя злачынствы


Прызначаная амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр і намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач.
Прызначаная амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр і намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач.

Намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач заявіў, што афіцыйная Варшава запусьціла супраць уладаў Беларусі мэханізмы «незваротнага пакараньня» за злачынствы.

Заява Марціна Пшыдача прагучала ў эфіры тэлеканалу TVP Info.

Адзін з мэханізмаў, паводле віцэ-міністра, фіксуе ўсе парушэньні заканадаўства рэжымам Лукашэнкі, каб адказныя асобы маглі панесьці пакараньні ў будучыні, паколькі ў цяперашні час гэта зрабіць немагчыма:

«Мы маем 100-працэнтнае пераканьне, што прыйдзе час, калі ўсе гэтыя злачынцы ў Беларусі, якія рэпрэсуюць і катуюць людзей, адкажуць у адпаведнасьці з заканадаўствам і пачуцьцём усеагульнай справядлівасьці. Такі момант, безумоўна, надыдзе», — выказаўся Марцін Пшыдач у эфіры тэлеканалу TVP Info.

Таксама ён дадаў, што Польша будзе дамагацца вызваленьня беспадстаўна арыштаваных актывістаў Саюзу палякаў Беларусі Анжалікі Борыс і Андрэя Пачобута.

25 траўня палітвязьняў, сябраў Саюзу палякаў Беларусі Ірэну Бярнацкую, Марыю Цішкоўскую і Ганну Панішаву вывезьлі ў Польшчу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG