Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У будынку, дзе месьцяцца рэдакцыя Hrodna.life і крама «Адметнасьць», было шмат сілавікоў. Затрымалі гаспадыню крамы


Рэдакцыя парталу Hrodna.life
Рэдакцыя парталу Hrodna.life

У рэдакцыю рэсурсу Hrodna.life зноў заявіліся сілавікі. Там знаходзяцца галоўны рэдактар Алексей Шота і тры супрацоўнікі.

Пра гэта Беларускай асацыяцыі журналістаў пасьпела паведаміць карэспандэнтка Надзея Вішнеўская. Ніхто на сувязь не выходзіў.

Паводле сьведак, каля будынку і ўнутры блізу 10 амапаўцаў і міліцыянтаў, сярод іх заўважаны начальнік горадзенскага АМАП Віктар Краўцэвіч.

Але ня выключана, што насамрэч сілавікі прыйшлі ў краму «Адметнасьць», у якой агульныя дзьверы з офісам парталу Hrodna.life. Прынамсі, ранкам туды завітаў супрацоўнік гарадзкога ўпраўленьня ідэалёгіі — нібыта парушаецца закон аб рэкляме.

Паводле апошняй інфармацыі, з крамы забіраюць увесь тавар бел-чырвона-белых колераў.

Раней праваахоўнікі ўжо затрымлівалі рэдактара рэсурсу Аляксея Шоту і журналістку Ірыну Новік, якую 3 чэрвеня суд пакараў штрафам «за распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі».

Пазьней стала вядома, што затрымалі гаспадыню крамы «Адметнасьць» Вольгу Верамеенку за пікетаваньне па артыкуле 24.23 КаАП. Вынесьлі некаторыя рэчы з крамы, некалькі скрыняў. Пасьля міліцыя і АМАП сышлі з крамы. Сілавікі зрэзалі вялікі банэр крамы «Адметнасьць» з выявай Кастуся Каліноўскага.

Так выглядае крама «Адметнасьць» пасьля візыту міліцыі і АМАПу
Так выглядае крама «Адметнасьць» пасьля візыту міліцыі і АМАПу

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG