Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі патрабуюць прыбраць кветкі і зьнічы ў Менску на месцы гібелі Дзьмітрыя Стахоўскага


Пратэставая актыўнасьць у Менску, архіўнае фота
Пратэставая актыўнасьць у Менску, архіўнае фота

Каля дома на вуліцы Кірылы Тураўскага, дзе 25 траўня загінуў 18-гадовы Дзьмітры Стахоўскі, зьявіліся людзі ў форме.

Як паведамілі Tut.by жыхары раёну, сілавікі пад пагрозай звальненьня запатрабавалі ад кансьержкі прыбраць кветкі, лямпадкі і сьвечкі, якія прынесьлі неабыякавыя людзі. Жанчына адмовілася, сказаўшы, што яна верніца.

Тады прадстаўнікі праваахоўных органаў папярэдзілі, што «несанкцыянаваны мэмарыял» ліквідуюць супрацоўнікі прадпрыемства «Рэмаўтадар».

26 траўня стала вядома, што фігурант крымінальнай справы аб «масавых беспарадках» Дзьмітры Стахоўскі ўчыніў суіцыд. У перадсьмяротным допісе ў сацыяльнай сетцы малады чалавек абвінаваціў у сваёй сьмерці Сьледчы камітэт.

Напярэдадні хлопца выклікалі на чарговы допыт, яму пагражала турэмнае зьняволеньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG