Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Сьвятланы Ціханоўскай, адзначаючы, што канфэрэнцыю пад яе патранатам правядуць міжнародныя партнэры IFES (ЗША), International IDEA (Швэцыя) і DRI (Нямеччына).
Офіс Ціханоўскай прапанаваў удзел прадстаўнікам беларускага рэжыму, у тым ліку кіраўніку адміністрацыі Лукашэнкі Ігару Сергеенку, намесьніку кіраўніка адміністрацыі Вользе Чупрыс, сябру Палаты прадстаўнікоў Сьвятлане Любецкай.
Да ўдзелу ў канфэрэнцыі, якая пройдзе онлайн, запрашаюцца прадстаўнікі палітычных партый, грамадзкіх і дзяржаўных структур і арганізацый зь Беларусі і іншых краін. Зарэгістравацца можна па спасылцы.
Сачыць за канфэрэнцыяй можна будзе ў онлайн-трансьляцыі на афіцыйным YouTube-канале Святланы Ціханоўскай на расейскай мове. Пазьней на канале будуць даступныя запісы канфэрэнцыі на ангельскай і беларускай мовах.