«Шчыра кажучы, ужо практычна паветранае пірацтва, — цытуе Глаза БелТА. — Можна, вядома, колькі заўгодна цынічна перакручваць і перакладаць віну, але рэчаіснасьць такая, што самалёт з пасажырамі на борце ўзьляцеў і, нягледзячы на адсутнасьць якіх-небудзь абмежавальных мер уладаў Гішпаніі, авіяцыйныя службы, перш за ўсё Францыі, ужо падчас палёту закрываюць прастору. Борт у выніку вымушаны лётаць па крузе. Зразумела, загадзя ніхто не папярэджваў».
Пасажырскі самалёт рэйсам EW-400PO авіякампаніі «Белавія» вылецеў зь Менску ў 13.29 і меўся прыбыць у Барсэлёну ў 16:15, аднак яшчэ над Берасьцейскай вобласьцю павярнуў назад, пачаўшы кружляць у паветры.
Расейскае агенцтва «Новости» зьвязалася з польскім авіярэгулятарам, які пацьвердзіў, што беларускі самалёт не пусьцілі ў паветраную прастору Польшчы. Пазьней стала вядома, што Польшча забараніла беларускім самалётам карыстацца сваёй паветранай прасторай.