Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутат Дзярждумы пра Лукашэнку: «Гэта загнаная ў кут жывёла». ВІДЭА


Сяргей Іваноў
Сяргей Іваноў

Дэпутат Дзяржаўнай Думы Расеі ад партыі ЛДПР Сяргей Іваноў раскрытыкаваў у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксандра Лукашэнку, назваўшы жывёлай.

Камэнтуючы падзеі ў Беларусі, расейскі палітык заявіў:

«Я гэтага лукашыста ўвогуле не ўспрымаю як чалавека. Ён столькі разоў адварочваўся да нас адным месцам, калі яму грошай не давалі. І абзываў па-рознаму. Гэта лукашыст. Я не лічу яго ані прэзыдэнтам, ані нармальным чалавекам. Чалавек, які так ганебна правёў выбары, пасадзіў усіх апанэнтаў, прайграў, як той казаў, хатняй гаспадыні і пасьля гэтага ўчыніў масавы тэрор, — для мяне як чалавек не існуе. Гэта загнаная ў кут жывёла, якая абзывае ўсіх пацукамі, а сам лётае на верталёце з аўтаматам без ражка. Усе, хто быў у войску, рагаталі са сьмеху», — сказаў Іваноў.

Сяргей Іваноў быў адзіным з дэпутатаў Дзярждумы, які прагаласаваў супраць закону, які дазваляе прызнаваць замежнымі агентамі звычайных грамадзян, якія займаюцца палітыкай, калі яны атрымліваюць падтрымку з-за мяжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG