Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суды і выракі 25 траўня: два гады ў калёніі агульнага рэжыму ІТ-спэцыялісту Караткову

абноўлена

Аляксей Караткоў, засуджаны распрацоўнік стартапу MakeML.
Аляксей Караткоў, засуджаны распрацоўнік стартапу MakeML.

У Беларусі працягваецца палітычны перасьлед нязгодных з гвалтам рэжыму Лукашэнкі. Свабода працягвае сачыць за судовымі працэсамі ў крымінальных і адміністрацыйных справах. Артыкул абнаўляецца.

Валянтэры штабу Бабарыкі могуць сесьці на 5 гадоў кожны

Пракурор Маскоўскага раёну Менска Раман Бізюк
запрасіў па 5 гадоў калёніі валянтэрам штабу прэтэндэнта ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі, — паведамляе «Вясна».

Падчас спрэчак бакоў ён палічыў, што іх віна ў «падрыхтоўцы і навучаньні да ўдзелу ў масавых беспарадкаў падчас жнівеньскіх пратэстаў» даказаная і запрасіў для палітвязьняў Ігара Ярмолава, Уладзіслава Карэцкага, Дзьмітрыя Канапелькі і Мікалая Сасева па 5 гадоў калёніі ўзмоцненнага рэжыму кожнаму.

Таксама пракурор просіць канфіскаваць машыну і лазэрныя ўказкі — як «сродак зьдзяйсьненьня правапарушэньня».

Вырак распрацоўніку стартапу MakeML

У судзе Першамайскага раёну Менску вынесены прысуд у крымінальнай справе аднаго з распрацоўнікаў стартапу MakeML Аляксея Караткова.

Як паведамляе dev.by, Караткова напачатку вінавацілі ў навучаньні ці іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо ў фінансаваньні гэтай дзейнасьці (частка 3 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу), а таксама паводле артыкулу 342 КК РБ (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).

Аднак пракурорка адмовілася ад абвінавачаньня па ч.3 арт. 293 КК. Засталося абвінавачаньне ў арганізацыі або актыўным удзеле у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (арт. 342 КК).

Справу разглядаў судзьдзя Максім Трусевіч, дзяржаўнаеабвінавачаньне падтрымлівае пракурор Зубко. У выніку судзьдзя прызнаў Караткова вінаватым і прызначыў пакараньне двума гадамі калёніі агульнага рэжыму.

Аляксей Караткоў быў затрыманы 27 жніўня на плошчы Незалежнасьці каля Чырвонага касьцёла. Спачатку Аляксея асудзілі на 8 сутак па артыкуле 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. 4 верасьня пры вызваленьні з турмы ў Жодзіна яго адразу затрымалі як падазраванага паводле ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу.

Пракурор патрабуе 5 гадоў за сарваную маску

Пяць гадоў «хатняй хіміі» запрасіў пракурор жыхарцы Жодзіна за сарваную маску зь міліцыянта, які моцна ўдарыў жанчыну, піша «Наша Ніва». Здарэньне адбылося ў верасьні мінулага году. Па інтэрнэце разьляцелася відэа, на якім міліцыянт Мікалай Бараноўскі б'е жанчыну па твары, ад чаго яна падае на зямлю. Да міліцыянта адразу ж падбеглі абураныя жодзінцы, адна зь іх — Анастасія Герыловіч сарвала з яго маску.

7 красавіка 2021 году Анастасію затрымалі. Супраць яе распачалі крымінальную справу аб «гвалце над супрацоўнікам міліцыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG