Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Соф'я Сапега, затрыманая сяброўка Пратасевіча,— на Акрэсьціна, у чым яе вінавацяць — невядома


Соф'я Сапега
Соф'я Сапега

Грамадзянка Расеі Соф’я Сапега, якую затрымалі 23 траўня разам з блогерам Раманам Пратасевічам, цяпер знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсьціна ў Менску.

Пра гэта BBC сказала маці дзяўчыны Ганна Дудзіч.

«Мы даведаліся з Інстаграму, што зрабіў пасадку рэйс, [які ляцеў] з Атэнаў у Вільню. Яны былі на адпачынку. Звычайная паездка з маладым чалавекам. Мы жывем у [горадзе] Ліда, мы даведаліся, што самалёт над Лідай разьвярнулі, да Вільні заставаліся лічаныя хвіліны ляцець».

Дудзіч дадала, што дачка пасьпела напісаць у WhatsApp толькі слова «мама».

«Яна не пасьпела працягнуць. Больш я зь ёй ня зьвязвалася. У цяперашні момант яна знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна, мы яе сёньня знайшлі, нанялі адваката».

У чым абвінавачваюць 23-гадовую Соф’ю Сапегу — дагэтуль невядома. МЗС Расеі запытаў консульскі доступ да затрыманай.

«Мы сустрэліся з консулам, пагутарылі, апісалі сытуацыю, яны ў курсе таго, што адбылося, спадзяюся, яны нам дапамогуць», — сказала Ганна Дудзіч.

23 траўня падчас вымушанай пасадкі ў Менску рэйсу FR 4978 Атэны — Вільня авіякампаніі Ryanair спэцслужбы рэжыму Лукашэнкі затрымалі блогера Рамана Пратасевіча і ягоную сяброўку, студэнтку Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Соф'ю Сапегу. Сапега — грамадзянка Расеі і вучыцца ў ЭГУ на праграме «Міжнароднае права і права Эўрапейскага Зьвязу». Па вяртаньні з адпачынку Соф'ю ў Вільні чакала абарона магістарскай працы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG