Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ryanair заявіла, што атрымала ўказаньне пасадзіць самалёт у Менску ад беларускіх дыспэтчараў


Маршрут рэйса Ryanair з Атэн у Вільню, які прызямліўся ў Менску
Маршрут рэйса Ryanair з Атэн у Вільню, які прызямліўся ў Менску

Авіякампанія Ryanair атрымала ўказаньне пасадзіць у Менску самалёт, які рухаўся з Атэнаў у Вільню, ад беларускіх дыспэтчараў. Пра гэта Свабодзе паведамілі ў ірляндзкай авіякампаніі.

«Экіпаж рэйса Ryanair, які рухаўся з Атэнаў у Вільню сёньня (23 траўня. — РС), быў папярэджаны дыспэтчарскай службай Беларусі аб патэнцыйнай пагрозе бясьпекі на борце і атрымаў інструкцыі перанакіраваць борт у бліжэйшы аэрапорт — Менск», — заявілі ў Ryanair, удакладніўшы, што пасьля ажыцьцёўленай беларускімі ўладамі праверкі на борце «не было выяўлена нічога падазронага».

«Ryanair апавясьціла профільныя нацыянальныя эўрапейскія агенцтвы і службы бясьпекі і прыносіць шчырыя прабачэньні ўсім пасажырам за затрымку, якая адбылася па незалежных ад Ryanair прычынах», — адзначылі ў авіяперавозчыкаў.

Самалёт кампаніі Ryanair у менскім аэрапорце
Самалёт кампаніі Ryanair у менскім аэрапорце

У прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта Менск Sputnik Беларусь пацьвердзілі, што пра пагрозу на борце экіпажу Ryanair паведамілі "Белаэранавігацыя".

Лайнэр кампаніі Ryanair выконваў рэйс з Атэнаў у Вільню, але разьвярнуўся ў раёне Ліды і накіраваўся ў Нацыянальны аэрапорт «Менск». Самалёт прымусова пасадзілі, Рамана Пратасевіча затрымалі спэцслужбы Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG