Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі былую супрацоўніцу Tut.by, лік затрыманых у справе мэдыяпарталу складае сама меней 14 чалавек


Акцыя салідарнасьці з Tut.by у Вільні
Акцыя салідарнасьці з Tut.by у Вільні

Стала вядома пра затрыманьне былой супрацоўніцы Tut.by Ірыны Касьцючэнкі.

Ірына Касьцючэнка была адным зь юрыстаў кампаніі, нядаўна яна зьмяніла працу. Як паведамляе Tut.by, Ірыну забралі проста з новага месца працы. Цяпер яна ў ІЧУ на Акрэсьціна. Яе працэсуальны статус невядомы.

18 траўня сілавікі з ДФР прыйшлі ў офіс Tut.by, да рэдактараў і журналістаў, а таксама ў афіліяваныя праекты. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што на службовых асобаў ТАА «Тут Бай Мэдыя» завялі крымінальную справу па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 КК (ухіленьне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры).

Маючы статус рэзыдэнта ПВТ, кампанія нібыта атрымлівала выручку, «не абумоўленую дзейнасьцю, дазволенай для рэзыдэнтаў».

На 20 траўня затрыманыя сама меней 14 чалавек:

  • рэдактарка Вольга Лойка
  • журналістка Алена Талкачова
  • галоўны рэдактар Марына Золатава
  • генэральны дырэктар Людміла Чэкіна
  • галоўная бухгальтарка Анжэла Асад
  • намесьніца дырэктара Ірына Рыбалка
  • галоўны інжынэр Ала Лапатко
  • юрыстка Кацярына Ткачэнка
  • намесьніца галоўнага бухгальтара Марыя Новік
  • намесьнік генэральнага дырэктара па тэхнічных пытаньнях Аляксандар Дайнека
  • мэнэджар Андрэй Аўдзееў
  • генэральны дырэктар зьвязанай з Tut.by плятформы Hoster.by Сяргей Павалішаў

Невядома дагэтуль, дзе знаходзіцца ўдава заснавальніка парталу Юрыя Зісера драматург Юлія Чарняўская. Вядома, што пасьля прыходу сілавікоў у яе здарыўся гіпэртанічны крыз, яе пад канвоем дастаўлялі ў шпіталь, а потым вывезьлі адтуль у невядомым кірунку.

Затрыманыя ў справе Tut.by інфаграфіка
Затрыманыя ў справе Tut.by інфаграфіка

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG