Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік страйкаму МТЗ заявіў пра стварэньне абʼяднаньня рабочых і агучыў маніфэст


Сяргей Дылеўскі, архіўнае фота
Сяргей Дылеўскі, архіўнае фота

У маніфэсце пералічаны патрабаваньні рабочых. Сярод іншага — вызваленьне ўсіх палітвязьняў і нявінна асуджаных, адстаўка Лукашэнкі і правядзеньне новых сумленных выбараў.

Кіраўнік страйкаму Менскага трактарнага заводу Сяргей Дылеўскі, які вымушаны быў зьехаць зь Беларусі ад палітычнага перасьледу, заявіў пра стварэньне Беларускага абʼяднаньня рабочых.

Ён зрабіў гэтую заяву «ад імя работнікаў больш як дзесяці дзяржаўных прадпрыемстваў Беларусі».

«Беларусь можа вызваліць толькі згуртаваны, падрыхтаваны, прапрацаваны, накіраваны байкот лукашэнкаўскай сыстэмы», — сказаў Дылеўскі. Ён дадаў, што каманда абʼяднаньня працоўных ужо працуе над адпаведным плянам, і заклікаў далучацца да яе.

Сёньня ў сьвежаствораным тэлеграм-канале абʼяднаньня апублікавалі ягоны маніфэст.

У ім пералічаны патрабаваньні працоўных:

  • вызваленьне ўсіх палітвязьняў і нявінна асуджаных,
  • адстаўка Лукашэнкі і правядзеньне новых сумленных выбараў,
  • расьсьледаваньне і пакараньне ўсіх вінаватых у катаваньнях над мірным насельніцтвам.

Дасягнуць гэтых мэтаў Беларускае абʼяднаньне працоўных зьбіраецца страйкам — «усім разам, ва ўсёй краіне, адзін раз і да таго часу, пакуль нашыя патрабаваньні ня будуць выкананыя», гаворыцца ў маніфэсьце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG