«Сёньня мы ўсе — сьведкі наўмыснага забойства парталу Tut.by, — заявіла ў адмысловым відэазвароце Сьвятлана Ціханоўская. — 20 гадоў рэсурс паведамляў беларусам сумленныя навіны і быў узорам незалежнай прэсы. Многія асьцерагаліся, што так і адбудзецца, але гэта зусім іншае пачуцьцё, калі глядзіш на пасьлядоўнае зьнішчэньне свабоды на ўласныя вочы. Зборышча людзей, якія трымаюць уладу ў Беларусі, — гэта і ёсьць сапраўдны акупацыйны рэжым. Яны забіваюць СМІ, забіваюць партыі і суполкі, забіваюць нас — на вуліцах і ў турмах».
Каманда Сьвятланы Ціханоўскай ужо знаходзіцца на сувязі з кіраўніцай Эўракамісіі Урсулай фон дэр Ляйен.
«Мы патрабуем неадкладнай рэакцыі Эўразьвязу, тэрміновага запуску праграмы падтрымкі незалежных СМІ, абароны журналістаў і дапамогі для працягу працы насуперак рэпрэсіям. Са свайго боку настойваем, што трэба ўвесьці санкцыі супраць усіх адказных за рэпрэсіі рэдакцый, журналістаў і блогераў», — гаворыцца ў паведамленьні.
Сачыць за навінамі Tut.by можна ў сацыяльных сетках:
- Telegram: https://t.me/tutby_official
- Facebook: https://www.facebook.com/tut.by
- Instagram: http://instagram.com/tutbylive
- ВКонтакте: https://vk.com/tutby