Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталі вядомыя імёны некаторых затрыманых у справе Tut.by

абноўлена

Офіс Tut.by, архіўнае фота
Офіс Tut.by, архіўнае фота

Сайт Tut.by адключаны. Да кіраўнікоў і ў офісы кампаніі прыйшлі з Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў. Заведзена крымінальная справа. Хто з супрацоўнікаў парталу не выходзіць на сувязь на гэты момант.

Юлія Чарняўская — навуковец, літаратар, кандыдатка культуралёгіі. Удава заснавальніка Tut.by Юрыя Зісера. Пра тое, што яна не выходзіць на сувязь, у фэйсбуку паведаміла дачка Яўгенія. Празь некаторы час «Вясна» напісала, што Юлію Чарняўскую пад канвоем даставілі ў шпіталь №1 – яна перанесла гіпэртанічны крыз. Пасьля выпіскі са шпіталю Чарняўская дома не зьявілася і сувязі зь ёй няма, паведамляе дачка.

Марына Золатава — галоўны рэдактар Tut.by (з 2004). Пад яе кіраўніцтвам Tut.by стаў самым вялікім навінавым парталам Беларусі. Журналістка, ляўрэатка прэміі «Гонар журналістыкі» імя Алеся Ліпая (2019). У 2018-м была фігуранткай «справы БелТА», у якой ёй прысудзілі штраф.

Увечары муж Марыны Золатавай Васіль Кішкурна паведаміў, што адваката да яе не пусьцілі, бо сёньня ня будзе сьледчых дзеяньняў. Наколькі зразумеў муж, яна ў статусе падазраванай. Золатавай сказалі, што яе адвязуць на Акрэсьціна.

Сяргей Павалішаў — дырэктар кампаніі Hoster.by, правайдэра воблачных рашэньняў і гостынгу. Кампанія абслугоўвае звыш 60% усіх беларускіх сайтаў. Hoster.by быў створаны пад эгідай заснаванага Юрыем Зісерам ТАА «Надзейныя праграмы» разам з ТАА «Тут Бай Мэдыя».

Людміла Чэкіна — генэральны дырэктар ТАА «Тут Бай Мэдыя». Паводле інфармацыі парталу Onliner.by, Чэкіна зьяўляецца падазраванай у справе аб ухіленьні ТАА ад падаткаў у асабліва буйным памеры. БАЖ паведаміў, што ян затрымалі.

Максім Гайко — намесьнік галоўнага рэдактара Tut.by. Працуе на партале з 2007 году. Увечары выйшаў на волю пасьля допыту ў ДФР, у статусе сьведкі, пад падпіскай аб неразгалошваньні.

Анжэла Асад — бухгальтар Tut.by. Затрыманая, піша БАЖ.

Ганна Рудэнка і Вольга Саўкіў — рэдактары парталу. У іх правялі вобшукі, забралі тэхніку і банкаўскія карткі. Яны на волі.

Алена Талкачова — журналіст, піша на тэмы палітыкі, працуе ў разьдзеле «Грошы і ўлада». У Алены дома прайшоў вобшук. Затрымалі на 72 гадзіны і даставілі на Акрэсьціна. Зь ёю была адвакатка Тацяна Курадовец.

Дар’я Данілава — СЕО стартапа RocketData і былая супрацоўніца Tut.by. Паводле тэлеграм-каналу, які зьбірае зьвесткі пра затрыманых, Дар’я Данілава ў сьпісе затрыманых.

Вольга Лойка намесьніца галоўнага рэдактара Tut.by.​ Onliner паведамляе, што яе затрымалі на 72 гадзіны.

Кацярына Ткачэнка — юрыст кампаніі, яе затрымалі на 72 гадзіны, паведаміў Tut.by.

Паводле інфармацыі БАЖ, затрыманыя таксама:

намесьніца бухгальтара Марына Новік,
намесьніца дырэктара Ірына Рыбалка,
дырэктарка па пэрсаналу Надзея Адамовіч,
бізнэс-аналітык Вадзім Трусаў,
начальніца аддзелу маркетынгу Ганна Заяц,
начальніца ааддзелу продажаў Марына Кушняровіч,
мэнэджар Андрэй Аўдзееў
спэцыялістка па продажах kupi.tut.by Ганна Воранава.

Усе дзеяньні адбываюцца ў сувязі з крымінальнай справай, заведзенай у дачыненьні да гендырэктара Tut.by. Людмілы Чэкінай і галоўнага бухгальтара кампаніі.

Таксама не выходзяць на сувязь журналісты парталу Дар’я Буракіна (абноўлена: яе адпусьцілі позна ўвечары), Ганна Калтыгіна, Вольга Лойка і іншыя. У ізалятары на Акрэсьціна сваякам пацьвердзілі затрыманьне журналіста газэты «Беларусы і рынак» Арцёма Маёрава.

Няма сувязі і зь некаторымі супрацоўнікамі пляцоўкі Av.by — найбуйнейшага выданьня пра аўтамабілі і аўтарынак. У 2017 годзе яны аб’ядналіся з Tut.by.

Увечары адзін з затрыманых удзень, дырэктар парталу av.by Дзмітры Геранін напісаў у сябе ў Facebook, што ён дома, зь ім усё ў парадку, але дэталяў ня можа паведаміць, бо пад падпіскай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG