Будаўніцтва прыпынялася на пачатку траўня на час разгляду пазову эколягаў. Яны сьцьвярджаюць, што трубаправод, пракладзены праз 5 марскіх запаведнікаў, наносіць непапраўную шкоду марскому асяродзьдзю Балтыйскага мора і аказвае нэгатыўны ўплыў на гнездавых птушак.
Фэдэральнае ведамства правяло праверку і пастанавіла, што будаўніцтва не акажа нэгатыўнага ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе.
- Будаўніцтва «Паўночнага патоку — 2» з Расеі ў Нямеччыну па дне Балтыйскага мора пачалося ў 2018 годзе. ЗША і многія краіны ЭЗ лічаць, што запуск газаправоду ўзмоцніць залежнасьць Зьвязу ад Расеі і дазволіць Маскве аказваць большы ціск на Ўкраіну, эканоміка якой моцна залежыць ад расейскага транзыту газу. Наўзамен Вашынгтон прапаноўваў Эўропе свае энэрганосьбіты.
- Расея, Нямеччына і шэраг іншых краінаў, кампаніі якіх першапачаткова ўдзельнічалі ў будаўніцтве, настойваюць, што газаправод — выключна камэрцыйны праект.
- Чакаецца, што пракладаньне трубаў газаправоду завершыцца ў канцы верасьня 2021 году.