Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст выказаўся пра Лукашэнку на прыёме ў псыхіятра, скончылася крымінальнай справай


Юры Кавалёў з унучкай
Юры Кавалёў з унучкай

На актывіста Юрыя Кавалёва, які жыве ў Чачэрску Гомельскай вобласьці, завялі крымінальную справу паводле артыкулу 368 Крымінальнага кодэксу («абраза прэзыдэнта»).

«На мяне крымінальную справу распачалі за тое, што сказаў праўду. Быў на прыёме ў лекара-псыхіятра, праходзіў камісію на права кіраваньня аўтамабілем. Ну і выказаўся.... А лекарка паведаміла ў міліцыю тое, што я сказаў», — апавёў Свабодзе Юры Кавалёў.

Ён у 2020-2021 годзе шмат разоў трапляў на «суткі» за «несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы».

«Дзе я толькі не сядзеў: і ў Брагіне, і ў Гомлі, і ў Чачэрску, і ў Буда-Кашалёве. Цяпер яшчэ і праводзілі са мной судова-мэдыцынскую экспэртызу», — дадаў жыхар Чачэрску.

Падчас кампаніі па выбарах прэзыдэнта Беларусі Юры Кавалёў агітаваў за Сьвятлану Ціханоўскую. Ягоны сын Арцём уцёк ад перасьледу амапаўцаў. Нявестка Кавалёва Кацярына засталася з дваімі дзецьмі, якім 4 месяцы і 4 гады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG