Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны Ўкраіны: «На гэты момант мы не заўважаем непасрэдных пагроз з тэрыторыі Беларусі»


Міністар абароны Ўкраіны Андрэй Таран.
Міністар абароны Ўкраіны Андрэй Таран.

Украіна рыхтуе «адпаведныя дзеяньні» ў адказ на расейска-беларускія вучэньні «Захад-2021».

Міністар абароны Ўкраіны Андрэй Таран паведаміў, што ягонае ведамства на гэты момант не зафіксавала пагроз Украіне з тэрыторыі Беларусі. Пра гэта Таран заявіў падчас размовы з журналістамі на Ўсеўкраінскім форуме «Украіна 30. Бясьпека краіны» ў Кіеве, інфармуе агенцтва УНІАН.

«Мы вельмі ўважліва адсочваем сытуацыю. Безумоўна, улічваем і магчымасьць уварваньня расейскіх войскаў зь Беларусі альбо пашырэньня, так бы мовіць, вайсковай агрэсіі па тэрыторыі Беларусі. Але на гэты момант мы не заўважаем ніякіх прамых пагроз. У нас ёсьць пэўныя пляны, распрацаваныя Генэральным штабам, і мы ведаем, што рабіць, калі бачым прыкметы стварэньня групы ўзброеных сіл, якая можа быць выкарыстана праз тэрыторыю Беларусі».

Міністра абароны таксама спыталі, ці ўзмоцняць украінскія войскі бясьпеку на мяжы, калі ў верасьні ў Беларусі пройдуць вучэньні «Захад-2021».

«Мы таксама рыхтуем адпаведныя дзеяньні», — адказаў Таран.

Раней, 11 траўня, кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Іван Баканаў заявіў, што дзяржава павінна чакаць пагроз ня толькі з боку Расеі, але і з боку беларускай мяжы. На яго думку, паўнамаштабны напад на Ўкраіну магчымы з тэрыторыі Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG