Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агенцтва Fitch Ratings пацьвердзіла нэгатыўны прагноз крэдытнага рэйтынгу Беларусі


Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings пацьвердзіла крэдытны рэйтынг Беларусі ў замежнай валюце на ўзроўні B з нэгатыўным прагнозам

Пра гэта паведамляе БелаПАН.

Нэгатыўны прагноз «улічвае ўразьлівасьць, узмоцненую з прычыны палітычнага крызісу ў поствыбарчы пэрыяд, якая абумоўлівае рызыкі для макраэканамічнай і фінансавай стабільнасьці» — цытуе БелаПАН аналітыкаў Fitch Ratings.

«Супрацьстаяньне паміж уладай і апазыцыяй пасьля леташніх выбараў, вынікі якіх аспрэчваліся, застаецца нявырашаным. Публічныя пратэсты саслаблі на фоне жорсткіх мераў у адказ, і палітычная арэна для расколатай апазыцыі сьціскаецца», — лічаць аналітыкі Fitch.

Беларускі ўрад умацоўвае адносіны з Расеяй у адказ на міжнароднае асуджэньне выбараў, у тым ліку зь меркаваньняў фінансавага характару, канстатуе агенцтва.

Fitch Ratings адзначае, што Беларусі ў 2021 годзе трэба будзе накіраваць на пагашэньне дзяржаўнага доўгу 2,77 мільярда даляраў, пры гэтым на пагашэньне зьнешняга доўгу трэба будзе выдаткаваць амаль 2.4 мільярды даляраў, зь якіх 45% прыпадаюць на Расею, 17% — на Эўразійскі фон стабілізацыі і разьвіцьця, і 22% на Кітай.

Fitch зьвяртае ўвагу, што ў 2022 годзе сума пагашэньня зьнешняга валютнага доўгу будзе прыкладна такая ж, як і сёлета, а ў 2023-м павялічыцца да 3,5 мільярдаў даляраў з прычыны наступленьня тэрміну пагашэньня па эўрааблігацыях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG