Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Калі курым беларускія кантрабандныя цыгарэты, падтрымліваем рэжым Лукашэнкі», — літоўскі дэпутат


Кантрабанда беларускіх цыгарэт на беларуска-літоўскай мяжы. Ілюстрацыйнае фота.
Кантрабанда беларускіх цыгарэт на беларуска-літоўскай мяжы. Ілюстрацыйнае фота.

Старшыня парлямэнцкага камітэту па нацыянальнай бясьпецы і абароне Літвы Лаўрынас Кашчунас сказаў, што кантрабанда складае 20-30% усяго рынку цыгарэт, а беларускія цыгарэты — «абсалютная большасьць», паведамляе партал DELFI.

«Калі мы курым беларускія кантрабандныя цыгарэты, мы падтрымліваем рэжым Лукашэнкі. Гэта вялікая праблема геапалітычнай бясьпекі, я лічу», — сказаў ён.

Камітэт на гэтым тыдні абмяркоўваў з экспэртамі барацьбу зь беларускай кантрабандай. Кашчунас тлумачыць, што праблему абмяркоўвалі ў парлямэнце, бо яе «маштабы растуць».

«Відавочна, што гэта беларуская дзяржаўная палітыка, каля Менску нават пабудавалі фабрыкі, прызначаныя для вытворчасьці кантрабандных цыгарэт для Літвы», — сказаў ён. Па дадзеных навукоўцаў Літоўскага ўнівэрсытэту мэдыцынскіх навук, у 2019 г. 10,7% усіх выпаленых у Літве цыгарэт былі нелегальнымі, а 82% былі зроблены на горадзенскай фабрыцы «Нёман».

Дасьледаваньне пустых пачак цыгарэт паказала яшчэ большы маштаб праблемы — 31,5% пачкаў былі ня ўлічанымі і ня прызначанымі для літоўскага рынку, а кошт кантрабанды на чорным рынку складае 100 млн. эўра. Па дадзеных мытні, кантрабанда цыгарэт зь Беларусі вырасла з 85% у 2019 годзе да 93% у 2020 г. У 2020 годзе мытня Літвы затрымала найбуйнейшую ў гісторыі колькасьць кантрабандных цыгарэт — 16,6 млн. пачкаў — удвая болей, чым у 2019 годзе. У 2018 годзе 34% кантрабанды затрымлівалі ўнутры краіны, а з 2019 годзе — на мяжы з Беларусьсю (54%), у 2020 г. — 64%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG