Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За бел-аранжава-белыя сьняжынкі менчука арыштавалі на 10 сутак


6 траўня каля пад’езда супрацоўнікі АБЭЗ затрымалі 34-гадовага Ўладзімера Палуяна. Прычынай сталі сьняжынкі на акне, паведаміў тэлеграм-канал «Вясна назірае».

Паводле пратаколу, Уладзімер Палуян «з мэтай публічнага выказваньня сваіх грамадзка-палітычных поглядаў, правёў пікетаваньне шляхам разьмяшчэньня на акне сьняжынак БЧБ-расфарбоўкі, чым наўмысна парушыў Закон аб масавых мерапрыемствах».

Але на судзе 7 траўня супрацоўнікі АБЭЗ і ўчастковыя РУУС сказалі, што на акне былі не чырвоныя, а аранжавыя сьняжынкі, але пра гэта ў пратаколе вырашылі ня згадваць.

Судзьдзя Марына Фёдарава ўсё ж вырашыла арыштаваць Уладізмера Палуяна на 10 сутак.

У той жа дзень за падобную ж «правіну» асудзілі 43-гадовую Тацьцяну Грудзько Сілавікі ўгледзелі на ейным бальконе тры сьняжынкі і тры ручнікі «па БЧБ-схеме». На судзе Тацьцяна Грудзько заявіла, што ручнікі былі бэжавага, барвовага і малочнага колераў зь фіялетавымі палоскамі. Але судзьдзя аштрафавала яе больш як на 2 тысячы рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG