Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская расказала, колькі заяў за катаваньні ў Беларусі падалі ў рамках унівэрсальнай юрысдыкцыі


Сьвятлана Ціханоўская, архіўнае фота
Сьвятлана Ціханоўская, архіўнае фота

«Беспакаранасьці ў Беларусі ўжо ніколі ня будзе». Так Сьвятлана Ціханоўская пракамэнтавала навіну пра запуск у Нямеччыне расьсьледаваньня супраць злачынстваў беларускага рэжыму.

Ціханоўская паведаміла, што 17 чалавек ужо падалі ў Літве дакумэнты на расьсьледаваньне катаваньняў супраць іх з боку беларускіх сілавікоў. На чарзе яшчэ 30 заяў, якія пададуць у Літве, Польшчы і Чэхіі.

У сьнежні літоўская пракуратура завяла справу паводле ўнівэрсальнай юрысдыкцыі за зьбіцьцё Максіма Харошына.

Сёньня стала вядома, што чатыры нямецкія адвакаты зьвярнуліся ў Фэдэральную пракуратуру ў Карлсруэ ў сувязі з прымяненьнем гвалту над мірнымі жыхарамі Беларусі падчас мірных пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года. Ад імя пацярпелых ад катаваньняў беларусаў яны заявілі ў пракуратуру аб злачынствах супраць чалавечнасьці, учыненых Лукашэнкам.

Унівэрсальная крымінальная юрысдыкцыя дазваляе перасьледаваць найцяжэйшыя злачынствы незалежна ад грамадзянства пацярпелых і падазраваных, месца злачынства і наяўнасьці пакараньня ў законах той краіны, дзе ўчыненае злачынства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG