Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справаздача: толькі 3% насельніцтва Зямлі жыве ў краінах з адкрытай грамадзянскай супольнасьцю


Разгон пратэстаў у Беларусі, ліпень 2020
Разгон пратэстаў у Беларусі, ліпень 2020

Толькі каля 12% людзей па ўсім сьвеце могуць свабодна выказваць сваё меркаваньне, удзельнічаць у сходах і змагацца з праявамі несправядлівасьці.

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе «Атляс грамадзянскай супольнасьці — 2021», які прадставіла ў аўторак, 4 траўня, у Бэрліне дабрачынная арганізацыя «Хлеб для сьвету» (Brot für die Welt).

У параўнаньні з 2019 годам гэты паказьнік істотна зьнізіўся — тады ён складаў 18%.

Пры гэтым 6,8 млрд чалавек вымушаныя жыць пад ціскам, у закрытых грамадзтвах і ва ўмовах абмежаваньняў. Усяго ж амаль 88% насельніцтва Зямлі маюць справу з урадамі, які ўціскаюць іх асноўныя правы і чыняць рэпрэсіі.

У дакладзе выдзелена пяць катэгорый грамадзянскай супольнасьці. Жыхары краін з адкрытай грамадзянскай супольнасьцю могуць свабодна ствараць аб’яднаньня, праводзіць дэманстрацыі, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю. У краінах з закрытым грамадзтвам «пануе атмасфэра страху», а любая крытыка кіроўнага рэжыму «жорстка караецца», гаворыцца ў дакумэнце. Выдзяляюць яшчэ краіны з абмежаванай, часткова абмежаванай грамадзянскай супольнасьцю і тыя, дзе яна знаходзіцца пад ціскам.

  • Толькі 3% сусьветнага насельніцтва, або 263 млн чалавек, жывуць у краінах з адкрытай грамадзянскай супольнасьцю. Больш за 62% — там, дзе правы і свабоды абмежаваныя альбо пад ціскам. Пры гэтым амаль чвэрць насельніцтва пражывае ў дзяржавах з закрытай грамадзянскай супольнасьцю.
  • Практычна ўсе краіны з адкрытай грамадзянскай супольнасьцю знаходзяцца ў Эўропе. Сярод іх — Нямеччына, Нарвэгія, Швэцыя, Фінляндыя, Эстонія, Латвія. Да краін, дзе грамадзянская супольнасьць знаходзіцца пад ціскам, аўтары дакладу аднесьлі Турэччыну, Беларусь, Расею.
  • Паводле даклада, у грамадзянскай супольнасьці, што знаходзіцца пад ціскам, актывісты, якія крытыкуюць уладу, могуць зазнаць сачэньне, перасьлед і запалохваньні. Яны таксама рызыкуюць патрапіць у турму ці быць забітымі. У сьпіс краін з такім кшталтам грамадзянскай супольнасьці трапілі Расея і Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG