На працягу бліжэйшага тыдня зонд працягне зьбіраць навуковыя дадзеныя і затым будзе перадаваць іх на Зямлю на працягу месяца.
У канцы года яму трэба будзе зьдзейсьніць яшчэ больш цеснае збліжэньне з Сонцам: ён праляціць каля яго на адлегласьці шасьці мільёнаў кілямэтраў. У сярэдзіне сьнежня 2024 года — у фінальнай стадыі сваёй сямігадовай місіі — зонд падбярэцца да зоркі яшчэ бліжэй і фактычна ўвойдзе ў сонечнае атмасфэру.
«Паркер» — касьмічны апарат NASA, запушчаны ў 2018 годзе. З дапамогай зонда навукоўцы праводзяць шырокія дасьледаваньні сонечнага ветру і зьнешніх слаёў Сонца, а таксама назіраюць за Вэнэрай, астэроідамі, камэтамі і міжплянэтным пылам.
Ужо сабраныя апаратам зьвесткі ўнікальныя: атрымаць іх іншым спосабам, акрамя як праз апарат «Паркер», было б немагчыма. Дзякуючы яго працы дасьледнікі атрымалі інфармацыю пра структуру сонечнага ветру, мэханізмах паскарэньня часьціц каля Сонца і нараджэньні часьціцы на мяжы паміж хуткім і павольным сонечным ветрам.
У ліпені мінулага года NASA паказала фатаграфіі Сонца, зробленыя з рэкордна блізкай адлегласьці — каля 77 мільёнаў кілямэтраў — апаратам Solar Orbiter, які запусьцілі чатырма месяцамі раней.