Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у «справе студэнтаў» прызначылі на 14 траўня


Студэнты на маршы 17 кастрычніка 2020, Менск
Студэнты на маршы 17 кастрычніка 2020, Менск

Судзіць студэнтаў прызначылі Марыну Фёдараву, якая ўжо выносіла прысуды ў палітычных справах. Разгляд пачнецца а 10:30 у судзе Кастрычніцкага раёну Менску.

Больш за месяц спатрэбіўся пракуратуры, каб накіраваць у суд «справу студэнтаў». Галоўнае сьледчае кіраваньне Сьледчага камітэту скончыла расьсьледаваньне гэтай крымінальнай справы яшчэ 26 сакавіка. Суд адбудзецца 14 траўня, паведамляе тэлеграм-канал Задзіночаньня беларускіх студэнтаў.

Разглядаць справу прызначылі Марыну Фёдараву — судзьдзю, вядомую шэрагам прысудаў, якія праваабаронцы назвалі палітычна матываванымі. У прыватнасьці, Фёдарава адправіла на 3 гады «хіміі» 18-гадовага палітвязьня Івана Красоўскага і студэнта Арцёма Вінакурава, таксама прызнанага палітзьняволеным. Акрамя таго, Фёдарава ў сакавіку аштрафавала 71-гадовую лекарку за бел-чырвона-белую вопратку.

Абвінавачанымі ў «справе студэнтаў» праходзяць 12 чалавек. Сярод іх студэнты, выкладчыца і сябар Каардынацыйнай рады. Пратэставыя акцыі, паводле СК, «абмяркоўваліся са Сьвятланай Ціханоўскай».

Паводле сьледчых, абвінавачаныя

  • былі каардынатарамі на месцах,
  • адміністравалі тэматычныя тэлеграм-каналы,
  • асабіста заклікалі да ўдзелу ў акцыях пратэсту,
  • выраблялі і распаўсюджвалі ўлёткі з заклікамі,
  • кіравалі ўдзельнікамі,
  • займаліся іх падрыхтоўкай і матэрыяльным забесьпячэньнем,
  • паведамлялі аб перасоўваньнях міліцыянтаў.

Фігурантам прад’явілі абвінавачаньні паводле ч. 2 арт. 17 і ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, учыненыя групай асобаў) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. З санкцыі пракурора абвінавачаныя знаходзяцца пад вартай:

  • Яна Арабейка, студэнтка БДПУ;
  • Кася Будзько, студэнтка БДПУ;
  • Анастасія Булыбенка, адлічаная студэнтка БНТУ;
  • Алана Гебрэмарыям, выпускніца БДМУ, сябра Каардынацыйнай рады, прадстаўніца Ціханоўскай у справах моладзі і студэнтаў (ч. 1 арт. 342 КК);
  • Вікторыя Гранкоўская, адлічаная студэнтка БНТУ;
  • Марыя Каленік, студэнтка БДАМ;
  • Ягор Канецкі, студэнт БДУ;
  • Ксенія Сырамалот, студэнтка БДУ;
  • Ільля Трахтэнбэрг, адлічаны студэнт БДУ;
  • Вольга Філатчанкава, выкладчыца БДУІР (ч. 1 арт. 342 КК);
  • Глеб Фіцнэр, студэнт МДЛУ;
  • Тацяна Якельчык, студэнтка мэхмату БДУ (арт.342 КК).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG