«Думаю, што пасьля перамогі трэба будзе стварыць дзяржаўны фонд, які перавыкупіць гэтыя мэдалі і выставіць іх у музэі як сымбалі салідарнасьці беларускага народу», — цытуе Дзьмітрыева сайт Tribuna.by.
Хто зь вядомых спартоўцаў прадаў свае мэдалі, каб дапамагчы Беларускаму фонду спартовай салідарнасьці
- Прызэр Алімпіяды, легкаатлет Андрэй Краўчанка выставіў на аўкцыён свой залаты мэдаль чэмпіянату Эўропы
- Вядомая беларуская фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская выставіла на дабрачынны аўкцыён залаты мэдаль Унівэрсыяды-2019, якая прайшла ў Краснаярску
- Баскетбалістка Кацярына Сныціна, былы капітан жаночай зборнай Беларусі ў баскетболе, выставіла на дабрачынны аўкцыён бронзавы мэдаль Эўрабаскету-2007
- Чэмпіёнка сьвету і Эўропы ў штурханьні ядра Надзея Астапчук выставіла залаты мэдаль чэмпіянату Эўропы 2005 году ў лёгкай атлетыцы
- Алімпійская прызэрка, плыўчыха Аляксандра Герасіменя выставіла на аўкцыён свой залаты мэдаль з чэмпіянату сьвету 2012 году.
Фонд спартовай салідарнасьці дапамагае спартоўцам, якія былі звольненыя або адхіленыя ад выступаў у складзе зборнай Беларусі за сваю грамадзянскую пазыцыю ці за подпіс пад лістом спартовай грамадзкасьці, якая выступае супраць гвалту і за правядзеньне новых выбараў прэзыдэнта Беларусі.