Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два вядучыя футбольныя клюбы Польшчы падтрымалі вольных беларускіх спартоўцаў. ФОТА


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Гульцы варшаўскай «Легіі» і познанскага «Леха» выступілі супраць рэпрэсій у Беларусі.

Футбалісты каманды «Лех» з гораду Познань выступілі ў падтрымку вольных спартоўцаў Беларусі, чым выказалі пратэст супраць перасьледу беларускіх атлетаў з уласнай палітычнай і грамадзянскай пазыцыямі.

Гульцы «сіня-белых» зьявіліся на разьмінцы перад матчам чэмпіянату Польшчы з гданьскай «Лехіяй» у футболках з надпісам «Салідарнасьць з вольнымі спартоўцамі Беларусі».

3 красавіка першым клюбам Польшчы, які падтрымаў беларускае змаганьне, стала «Легія» з Варшавы. Тады гэтая каманда выйшла на поле ў такіх самых футболках напярэдадні матчу польскага першынства з «Пагоньню» (Шчэцін).

«Лех» і «Легія» — вядучыя клюбы Польшчы. У леташнім чэмпіянаце познаньскі клюб заваяваў срэбраныя, а варшаўскі залатыя мэдалі.

Для аб’яднаньня спартоўцаў, якія выступаюць за новыя прэзыдэнцкія выбары, сыход Лукашэнкі і спыненьне крымінальнага, адміністрацыйнага перасьледу беларусаў, працуе Беларускі фонд спартовай салідарнасьці. Яго кіраўнікі Аляксандар Апейкін і Аляксандра Герасіменя, а таксама шэраг іншых спартоўцаў зазналі ціск за свае погляды, некаторыя вымушана пакінулі Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG