На гэтыя пытаньні каналу Свабода Premium адказвае расейскі палітоляг, намесьнік рэдактара сайта Carnegie.ru Максім Самарукаў.
Самарукаў
- Сустрэча з Лукашэнкам у Маскве была патрэбная, каб узьняць трывожныя чаканьні
- А потым гэтую атмасфэру трэба было разрадзіць, каб усе ўздыхнулі з палёгкай
- Гэты цыкль эскаляцыі і дээскаляцыі ішоў па ўсіх кірунках расейска-амэрыканскіх адносінаў
- Перад пасланьнем Пуціна ішлі размовы — далучаць да Расеі ДНР, далучаць ДНР разам зь Беларусьсю. Нічога не далучылі — расказалі, што ўсім грашовую дапамогу дадуць
- Байдэн патэлефанаваў у Крэмль, трэба было гэтую напружанасьць дээскаляваць
- Лукашэнка таксама не апынуўся ў пройгрышы
- Удзел ФСБ у раскрыцьці «змовы палітолягаў» у Маскве — гэта нечага варта, раней мы такога ня бачылі, каб ФСБ так уключалася ў прапагандысцкія апэрацыі Менску
- Апэрацыя была ўзаемавыгадная
- Сытуацыя зь «Нікам і Майкам» была абсалютна пустая, а тут людзі правакатарам пад камэры нагаварылі даволі сур’ёзныя рэчы
- Гэта ня так сорамна паказваць, як «Ніка і Майка»
- Расею так часта апошнім часам абвінавачвалі ва ўмяшаньні ва ўнутраныя справы іншых дзяржаваў, ёй хацелася мець магчымасьць таксама абвінаваціць у гэтым Захад
- Гэта адзін з базавых пасылаў Расеі Захаду — вы ня лепшыя за нас, толькі вы больш двудушныя
- Мішусьцін вядомы сваімі падатковымі навацыямі, тым, што ён стварыў эфэктыўную сыстэму падаткаў
- Я не выключаю, што беларускае кіраўніцтва можа скарыстаць у сябе некаторыя з гэтых навацыяў
- Я не чакаю ніякага прагрэсу ў паглыбленьні інтэграцыі
- Прыярытэтам застаецца транзыт улады ў Беларусі
- У Расеі разумеюць, што гэтыя інтэграцыйныя мапы могуць быць успрынятыя многімі ў Беларусі як пагроза сувэрэнітэту
- Іншы прыярытэт — гэта супраца ў вайсковай сфэры
- Расейская сыстэма ўлады менш маналітная, чым беларуская
- У ёй у розныя моманты атрымліваюць перавагу розныя сілы
- Увосень летась Расея ўвесь час гаварыла пра канстытуцыйную рэформу ў Беларусі
- А цяпер перастала настойваць. Увосень свае праекты прапаноўвалі адны групы ў расейскім кіраўніцтве, цяпер прапануюць іншыя
- Лукашэнка ўмее гуляць у гэтых колах ня толькі як лідэр Беларусі, але і як унутрырасейскі гулец
- Адносіны Расеі зь Беларусьсю — гэта частка яе адносінаў з Захадам
- Калі Расея спыніла размовы пра канстытуцыйную рэформу ў Беларусі? Калі расейскія пратэстоўцы пачалі дзейнічаць паводле ўзору беларускіх
- Калі Лукашэнка абвясьціў пра свой лёсавызначальны дэкрэт, многія меркавалі, што гэта будзе тэстамэнтам — усё завяшчаю Крамлю і крышачку Колю
- Сэнс дэкрэту — калі са мной нешта здарыцца, улада дастанецца сілавікам
- Гэта крок да больш калектыўнага кіраўніцтва, і гэта супярэчыць уяўленьням самога Лукашэнкі аб тым, якой павінна быць дзяржаўная ўлада
- Паразуменьне і давер паміж Масквой і беларускімі сілавікамі значна больш глыбокае і шчыльнае, чым паміж Масквой і цывільнай беларускай бюракратыяй
- Усе разумеюць, што Лукашэнка ня можа кіраваць вечна
- Кантраляваны, спакойны транзыт непазьбежны
- Лукашэнка сам казаў, што цяперашні тэрмін у яго апошні
- Склалася вера ў яго ледзь не магічныя здольнасьці, што ён заўсёды выкруціцца
Што адбывалася цягам апошняга тыдня паміж Масквой і Менскам
- 22 красавіка Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з Уладзімірам Пуціным. Вынікі сустрэчы не агучваліся. Лукашэнка падчас яе заявіў, што пытаньне паглыбленьня эканамічнай інтэграцыі адкладаецца на восень.
- У дзень, калі адбывалася гэтая сустрэча, Расея абвясьціла, што адводзіць свае войскі, сканцэнтраваныя на мяжы з Украінай.
- Уладзімір Пуцін у сваім штогадовым пасланьні прыгадаў «спробу дзяржаўнага перавароту» ў Беларусі, ускосна ўсклаўшы адказнасьць на Захад.
- Лукашэнка абвясьціў, што падпіша дэкрэт, які замацуе перадачу ўсёй паўнаты ўлады Радзе бясьпекі ў выпадку яго раптоўнага сыходу.